- чуцца
- чуцца
незак.
Чувствовать себя.Падумала (Сцепаніда), што чуліся яны (вартавыя) упэўнена, нібы гаспадары. Быкаў. Хацеў нат выключыць тэлефон, каб не адказваць на дакучнае: - Як чуешся? Танк. Тут і людзі вальней чуюцца, і кожны неяк цікавей, на свой лад, гаворыць. Семашкевіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.